Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тых, хто дау гаручы малар‘ял для вялікага вогнішча.

«Цэрквы, палацы. харомы, —
Памяць мінулага — з дымам!
Што не не запалім мы, — зломім!
Зьнізу наверх усё падымём!,.»

Хто быу нічым, той будзе усім, той будзе гаспадаром жыцьця. І цяпер, сярод вогнішча, каторае йдзе, як лясны пажар, з усходу на захад, ён жадае толькі аднаго, каб пажар пашырыўся, каб усюды пачаліся пажары.

«Таварышы!
Што нам трэба?
— Пажа-ары!..»

А вось пылае пажар і на нашей Беларусі. Даволі было іскры з ўсходу, каб загарэуся гэты край, гдзе спакон веку панавау політыка-соцыяльны уціск і няволя.

«І пылае мур струхнелы,
Іскры скачуць па страсе:
Раптам вецер, вецер сьмелы
Крыж чырвоны нам нясе.
— Адным крыжам будзе болей,
Шэпча змучаны народ.
На крыжы чытаюць: «Воля».

Сьмелы вецер, прынёсшы іскру, а потым пажар рэвалюцыі, разам з тым прынёс і цяжкі крыж для змучанага вякамі народу. Шмат праліецца крыві ў грамадзянскай барацьбе Шмат маетнасьці загіне у Беларусі, каторую і бяз таго яшчэ раней зьнішчыла імпарыялістычная вайна, Але гэты крыж — ёсьць чырвоны крыж збавіцельскі рэвалюцыі. на ім напісана магутнае слова «Воля». Хоць і цяжкі крыж прыйшоу а працоунага народу, але прыход яго вітае гучная песьня гаротнага, змучанага люду.

«Паняслася песьня волі
Між лясоў густых, балот.
І аб лепшай вольнай долі
Стау для рэчкі пець чарот».

|}

Пылае пажар на Беларусі. Вогненая пазалота пакрывае «крыжы, курганы на балоце, заросшыя дзернам магілы». Ідзе крывавая соцыяльная барацьба.

«Бушуюць дзьве страшныя сілы,
Змагаюцца — праца з багацьцем»…
«Зышліся дзьве моцныя раці,
І прауда няпрауду змагае».

|}

Хто выйдзе з пабедаю з барацьбы? За кім будзе поле бойкі. Яшчэ пытаньне ня выявлена. Усе-ж такі есьць надзея у працоўнага люду, што прауда й праца перамогуць няпрауду й ба-