Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але страхі старога жыцьця яшчэ маюць сілу над масамі. Прыгнячоныя, задушаныя пяжкім крыжам уціску і эксплёатацыі яны не асьмеліваюцца выйсьці на шлях вызваленьня, хоць і ёсьць ужо у іх пажаданьне «адвясьці душу».

«А ты маўчыш,
Цягнучы сам цяжкі крыж.
Крыжамі уставілі поле.
Пад крыжамі магілы.
Шлях класьці да Волі
У людзей няма сілы.
— Эх, жыві, як папала…
А для жыцьця мала
Аднаго толькі хлеба.
— Нагуляць-бы, дупіў. адвясьці!
Эх! Пусьці!!»

І жывуць «босыя», як папала, цягнучы свой цяжкі крыж. Пытлівым вокам пазіраюць яны на усход. А на усходзе ужо зачырванела неба, і агнявыя палосы пачалі пакрываць старую, многапакутную зямлю. Ужо адчуваецца «дзень новы, новыя ночы, век новы». Неспакойны будзе гэты век для тых, хто дагэтуль жыу сытым жыцьцём. Агонь рэвалюцыі спаліць старыя асновы жыцьця, пойдзе яно дымам і зробіцца попелам. Затое добра будзе «босым». На вогнішчы «будзе шмат каму горача, нам толькі цёпла, дармо што мы босыя».

А чырвань на усходзе усё расьце. Ужо зусім ясна, што гэта йдзе нязвычайна вялікі пажар. „Пажар на ўсходзе! Таварышы, ур-ра!“. Буйная радасьць напауняе душы «босых». Гэта — радасьць перад гібельлю старога сьвету. Абутыя не разумеюць босых і лічаць іх «шаленымі», Ці-ж гэта не шаленства, што яны не шка дуюць культурнага дабра, каторае забіралася соткамі год і сёньня будзе марнець ў агні вялікага вогнішча падкяўшайся рэвалюцыі. Забыліся абутыя аб адным, што культурнае дабро ня было дабром для босых. Босыя, праўда, працавалі, каб стварыць дабро, але карысталіся з яго абутыя. І цяпер, калі абуты хоча ўстрымаць пажар у імя культуры, босы са злосьцю, якая выбіралася у яго душы цэлыя вякі, адказуе яму:

«Маўчы! Мы цябе кулакамі!
Чуеш?! Ні-ні!»

Ведаюць босыя, што іх соцыяльны вораг напружыць ўсе свае сілы, каб загасіць рэвалюцыйнае полымя. Ен не астановіцца нават і перад тым, каб крывёю босых заліць агонь. І кажуць босыя сваім сытым ворагам: «ня лійце крыві — не пагасьне». Усё будзе паліцца — цэрквы, палацы, харомы. Уся памяць мінулага пойдзе, з дымам. бо гэтае «культурнае» мінулае было, варожым. Босы, каторага столькі трымалі у цемры, яшчэ, ня можа зразумець культурных каштоўнасьцяу. І не яго гэта віна. Віна