Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Босыя на вогнішчы“.

Крытычны нарыс.

Пераглядваючы беларускія часопісы й журналы, пачынаючы з другой палавіны 1919 году, мы спатыкаемся раней зрэдка, потым усё часьцей і часьцей з вельмі цікавым песьняром, М. Чаротам. Сьвежасьць думкі й пачуцьця, наш камуністычны, пролетарска-сялянскі настрой і клясовы сьветапагляд родняць песьняра з нашым трывожным, хутка бягучым рэвалюцыйным часам. Пясьняр, апроч таго, зьяўляецца адраджэнцам беларускай культуры, як культуры пролетарыяў і сялян, падняўшыхся на барацьбу проці політыка-соцыяльнага, а разам з тым і культурна-нацыянальнага ўціску. У вершах песьняра адчуваецца магугная сіла сучаснай жыцьцёвай творчасьці, каторая йдзе ўкола нас. Пясьняр весь увайшоў у гэтую творчасьць жыцьця, і яго верш, верш рэвадюцыянэра й камуніста, малюе нам зьявішча сучаснага ўсясьветнага руху, як ён выявіўся ў нас на Беларусі, бадрыць нашу думку, падыймае настрой і кліча да барацьбы й працы.

Выдатнейшым па форме й зьместу творам песьняра зьяўляецца, поэма: «Босыя на вогнішчы». У гэтай поэме аўтар сканцэнтраваў, як у крыштале, усе свае думкі й пачуцьці, і яна яшчэ чакае свайго філёзофскага й мастацкага разгляду. Мы падыйдзем да поэмы з чыста гістарычнага боку. Поэма дае нам абгляд усясьветнай сучаснай рэвалюцыі ў тым відзе і ў тым настрою, як яна адбывалася й перажывалася ў нас на Беларусі. «Босыя» запалілі ўсясьветнае вогнішча, усясьветны пажар. Беларусь у час гэтага пажару апынулася на мяжы яго. Гасіцелі пажару шмат разоў душылі рэвалюцыю ў Беларусі крывёю рабочых і сялян. Рэвалюцыя на Беларусі перарывалася белымі акупацыямі чужаземнага капіталу, што налажыла на падзеі рэвалюцыі ў Беларусі асаблівую мяйсцовую пячатку.

У Беларусі йдзе «вайна й пажар» разам. Вайна вядзе свой працяг яшчэ з 1914 году. Яна зруйнавала тэрыторыю, пусьціла мілёны бежанцаў на ўсход, іх бязыменнымі магілкамі пакрыла шляхі ў Расеі. Пажар толькі што пачынаецца. Гэта — пажар рэвалюцыі. У працоўных масах Беларусі зараджаецца нездаваленьне сваім станавіскам.

«Працуй на пана,
Прадуй на падпанка, —
Жыць стада пагана».