Старонка:Босыя на вогнішчы (1925, Клімавічы).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пан з падпанкамі рагоча,
Гладзіць тоўсты свой жывот
І пад нос сабе бармоча:
— Йдзе Хвядот, але ня тот!

6.

Над палямі Белай Русі
Стогне віхар-бура…
— Зноў прышлі дзянькі прымусу —
Шэпча люд пануры.

Арол чорны ўецца ўвысі,
Крыльлямі махае,
Над пахілымі крыжамі
Песьню напявае;

Чуе пах сваёй ахвяры,
Когці распраўляе,
Уніз спусьціцца — там пажары,
Дымам павявае.

І змагацца стаў угоры
З бураю мяцежнай…
Рэжа крыльлямі узоры
У небе чорнасьнежным

7.

А на зямлі — даждаліся раю:
Старыя лады і манеры,
У пагонах ідуць афіцэры…
— Упакой раба Мікалая…
— Аляксея на многія лета…
Босыя кажуць: што гэта?
З кукардай, акуляры на нос,
Чыноўнік на скверы гуляе…
У кішэні няма папірос, —
Мусьць шмат зарабляе?
На захараўскай вупіцы
Дзень, як узьдзене чорны халат,
(Толькі песьня чуваць блудвіцы: