Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хацеў разсеяць ён туман,
Хацеў ён волі для сялян.
Сьвятлейшых, лепшых, шчасных дзён
Жадаў для брата свайго ён.
А лёс вайны шалёнай, дзікай,
Што абхапіў ўвесь сьвет вялікі,
У вір крывавы, вір чырвоны
Уцягнуў бязлітасна Лявона.
І на крывавых тых палёх
У бітвах Ковенскіх ён лёг.
Цяпер у магіле брацкай сьпіць,
Аб родным краю толькі сьніць...
Вось перша ластаўка вяснова,-
То наша Цётка, Кейрысова;
Жыла з народам и для народу
Цярпела жыцьця непагоды,
Будзіла песьнямі наш край:
Іх слухаў луг, іх слухаў гай,
Іх знае поле, расьцяроб,
Іх знае кожны земляроб
У песьнях Цёткі стогн бяз конца
Аб волі ў роднай у старонцы.
Замоўклі сьпевы і званы
У часе жудаснай вайны
Пры хворых тыфусам была,
У байраку Цётка сьмерць знайшла...


Вось Багдановіч, наш паэта,
Як зорка ясна, як камэта,
Із Яраслаўля дзіўным зьяньнем
Сьвяціў нам шчырым закаханьнем
Да роднай мовы да сваей,
Да запрацованых людзей.
Яго цудоўны лірны звон
Аб славе нашых старых дзён
Нас чараваў гармоньяй дзіўнай,
Прыгожым рытмам пераліўным,
Ён нам тлумачыў бязупынна
Пякноты роднае краіны.
А сэрца хворае яго
Знайсьці спакою не магло,-
Паехаў у Ялту супачыць,
Там перарвалась жыцьця ніць...