Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Ігнат Буйніцкі, наш артыста,
Гарачым сэрцам і агністым
Мастацтву роднаму адданы,
Каханы ўсімі і жаданы,
На сцэне маляваў жыцьцё
Народу беднага свайго.
Нам паказаў ў жывой ігры
Наш беларускі быт стары.
Ён нам тлумачыў дух народны,
Яскравасьць пекнай мовы роднай
І прымушаў усіх кахаці
Свой родны край, гаротну маці.
І так вялічылась сям'я,
Што йшла да лепшага быцьця.
Магільным сном заснуў Ігнат,
Замнога, Божа, маем страт!


Вось Каганец, наш сівы тата,
Душою сьветлаю багаты,
Ён быў для нас магутнай вежай
У цёмнай пушчы Белавежа.
Старыя замчышчы князёў,
І сьпевы жнеяк, ратаёў
Ён нам у творах маляваў
І гімны сьмелыя каваў.
Ён ажыўляў лугі, даліны;
Пры ім і траўкі і жывны,
Канаўкі, крушні, рэчкі, нівы
Нам гаварылі свае дзівы.
А раптам, о, няшчасны лёс,
Пайшоў песьняр наш да нябёс...
І пушча Белавежа сьпіць,
Ня хоча казак гаварыць...

Яшчэ адзін дзяцюк вясковы.
Любіў ён хвойкі, сад вішнёвы,
Любіў зялёныя галінкі,-
Наш малады песьняр, Калінка.
Паэту быў бярэзьнік міл,
Быў Божым домам небасхіл...
Вясной пралескі ў лесе рваў,
З жауронкам песьні ён сьпяваў.