Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
VIII.

Сумны, няпрыглядны абраз нашае Бацькаўшчына Беларусі прайшоў перад нашымі вачыма.

Сумныя, жаласьлівыя песьні чулі мы праходзячы праз яе цярпялівае жыцьцё.

То родныя нашыя песьні, то думы нашыя.

Ня чураймася-ж іх!

Хай вялікія перажываньні нашае Бацькаўшчыны у працягу прасьледжаных намі часоў загартуюць нашыя маладыя душы!

Хай тыя сілы, зложаныя Бацькаўшчынай нашай у ахвяру за лепшую дэлю і булучыну новых пакаленьняў, будуць тэй крыніцаю ажыўчай, адкуль павінны чэрпаць зерняты новыя сяўбіты.

А сіл тых многа зложана на аўтар Беларусі.

Песьняры нашыя клалі іх не шкадуючы, з поўнаю вераю, што іх месцы заступяць новыя сыны Беларусі, узгадаваныя іх думкамі, іх клічам.

Пойдзем тады іх сьледам, каб з поўным спакоем сумленьня, што мы зрабілі для Бацькаўшчыны ўсё, што павінны былі і маглі, спакойна злажыць на магілах "Беларусі найлепшых сіл" наш, у думках сплецяны, вянок, як ад сябе паэта Ясакар злажыў ужо ім на "Задушкі".

То ня зоркі у небе блішчаць і міргаюць,
То ня сьвецяць ў начы па траве светлякі, -
То васковыя сьвечкі народ запаляець,
На магілках дрыжаць аганькі, аганькі...
Душу чалавека агонь азначае,
Душу чалавека агонь выклікае.
О, шмат, вельмі шмат сьвечак-зор прынясьлі,
О, шмат, вельмі шмат сьпіць людзей у зямлі...
На Задушкі прыходзяць у госьці жывыя
Да памёршых сваіх выліць скаргі душы,
Доўга слухаюць плачу магілкі нямыя,
Доўга слухаюць плачу каменьне, крыжы...