Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Астануцца толькі адны успаміны.
Заціхне навекі віхор руйнаваньня,
Вясновыя краскі атуляць даліны.
І людзі забудуць курганы-магілы,
І будуць карысна ужыты іх сілы
На шчасьце і згоду з натхненьнем.
Аб дзеях сучасных гісторык раскажа,
Загадку эпохі ён кемна развяжа
Прад новым людзкім пакаленьнем...
Сказ-песьню і лірнік спакойнага краю
Аб гэтым зайграе.
(„Вайна“).

|}

Прароцтва гэтае ня доўга змусіла чакаць, бо пад цяжкім, апошнім напорам пасыпаліся ў грузы усе фундаманты нямецкага імпэрыалізму, захісталася Эўропэйская ваенная аднавага.

Сьціхаюць нянавісьць і злосьці.
Ваякі, -за косы, за плуг!
Бнорываць брацкія косьці,
Касіць акрываўлены луг!
Ня трэба патронаў, знарадаў -
Другі кожны знойдзе вартат,
Бо до нацярпеліся здрадаў,
Замнога панесьлі мы страт!
Задорага вельмі купілі
Народы сабе супакой:
Крывёй бо стары сьвет абмылі,
Як бераг балотны ракой...
("Коштам крыві").

У гэткіх словах пяе Захар Вехаць повесьць революцыі ў Нямеччыне і адходную песьню нямецкім окупантам Беларусі.

Пасьля чатырохгодняга ўціску, пасьля чатырохгодняе вакханаліі, адбываўшаеся назбалелых, параненых грудзёх нашае Маці-Краіны, Яна, Беларусь, парэзаная на часткі, ўзноў злучаецца ў адно цэлае, жывучае цела, каб уваскросшы ня ўмерці больш.