Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І хоць у гэты час узноў пачалі "грамадзіцца чорны хмары", узноў з страшэнным гукам даносіўся гарматні гром і з Захаду і з Усходу, Беларускі народ верыў, што канец сусьветнае“ завірухі блізіцца.

І з гэтаю вераю Беларусь, вуснамі паэты Ясакара, пяе сваю магутную прарочую песьню:

Грымяць дужа ўжо доўга вялікія бітвы,
Калышуць зямныя абшары;
Народы у зброях. Адна іх малітва-
Пагібель, руіны, пажары.
Гарматаў жаролы равуць і рагочуць;
Як драканы сьмерці, гранаты якочуць.
Мячы аб мячы зычна звоняць.
Валькірыі гімны страшэнныя твораць;
Ім гэніі жаху галосна утораць,
Віхор аб хаўтурах гамоніць.
Скрозь падаюць сілы, - ваяцкія сілы, -
У магілы...
Хай голад і холад, хай сьмерць усё руйнуе:
Натхненьне пабеды народы гартуе.
Наперад! Наперад! - ня ведаюць жалю.
Наперад! Наперад! - бо мала, бо мала.
Наперад! Ратаі, пакіньце палеткі!
Хай людзі старыя, хай дробныя дзеткі
Матулю-зямлю засяваюць!
Народы у акопах жывуць пад зямлёю,
Ваякі у моры сядзяць пад вадою,
Адважна ў паветры лунаюць.
Іх ведаюць думкі, і рукі, і сьпіны-
Руіны...
Здабытыя скарбы народаў вякамі
Вялікаму Марсу даюць у ахвяры;
Іх возяць па грунту, сплаўляюць морамі,
І нікне ўся праца людзкая, як мара,
І нішчацца груды багатых мэталаў,
Жывёле, расьлінам пагібель настала
І збожжу і пушчам усюды.
А весткі аб дзеях зусюль далятаюць, -
Што хвілю-мінуту. Аж сьвет задзіўляюць
Агнёвыя радзіо-цуды.
Хто хорам пякельным такім дырыжуе-
Кіруе?
. . . . . . . . . .
Час пройдзе. Ад гэтай вайны, гвалтаваньня