Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Але моцна стаяць скалы, —
Адбіваюць ўсе напоры
Буйных хваляў й дзікіх валаў,
Што іграе імі мора

Так і ты, таварыш мілы,
Будзь у жыцьцю нібы скала
І адважна, поўны сілы,
Ваюй з бураю-навалай.

Аб цьвярдню гордай волі
Разьбівай бяды напоры
І ў барбе за шчасьце — долю
Спыняй мора, зрывай горы.
(„Таварышу“).

|}

А ў тон Гартнаму пяе і Якуб Колас:

„Не прасі, ня гнісь ніколі
Траўкаю пахілай:
Сам пружыны свае долі
Выкуй ўласнай сілай,
Бо хоць кажуць, што з паклону
Не баліць галоўка, —
Не ўважай: з ярма — прыгону
Выйшла гэта слоўка.
Не прасі, не спадзявайся
Ў жыцьцю на падмогу, —
Сам з нягодай барукайся,
Сам прабі дарогу:
Хоць памогуць табе людзі
Вышукаць дарогі,
А саб‘ешся, — ўзноў ты будзеш
Абіваць парогі.
Не масьціся к сільным, дружа,
Зьмейкаю-бярозкай,
Бо ня выйдзеш век з-пад гужа,
Згубіш вобраз боскі.
І ў людзей ты гонар страціш,
Ўсе цябе зракуцца:
Лепш зламацца вольным, браце,
Чым цярпець ды гнуцца.
(***).

Сярод гэткай жыцьцёвай барацьбы, пад сьпеў магутных родных песьняў, Беларусь падыходзіла да канца 1918 году.