Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такое вострае пытаньне кідае Янка Купала.

За ім Алесь Гарун, ўспамінаючы свой "Край няволі", адкуль вярнуўся на Бацькаўшчыну пасьля цяжкіх гадоў ссылкі, жаліцца, быццам трацючы сваю веру ў лепшую будучыну, на тое, што ягоныя лятункі, ягоныя „сны шчасьця", якія ён сьніў у гэным краю у думках аб Беларусі, ня зьдзейсьніліся.

Часам ноч бывае воч не закрываю
Ня прыходзіць сон;
Бачу край далёкі, -сумны, адзінокі
Мне здаецца ён.
Бачу горы-скалы, ад людзей завалы,
Што душу гнялі;
Бачу тыя воды, па якім праз годы
Мае сны плылі,
Чуецца тайга мне, як на дзікім камню
Ад вякоў гудзе.
Песьні больш тужлівай, скаргі больш праўдзівай
Я ня чуў нідзе.
Дзён там шмат пражыта, цьма надзей разьбіта
У бязконцы зім.
Сколькі лятуценьняў, думак і натхненьняў
Пахавана ў ім!
Помню край далёкі... Сумны, адзінокі..
Не магу забыць!
Дораг сумны гэны край, гае горы-сьцены,
Край, дзе шчасьце - сьніць.
("Край няволі").

Але аслабшую веру паэты, веру народу на лепшыя часы, падтрымоўвае сваймі песьнямі-прызывамі песьняр Цішка Гартны.

"Ці то бачыў, як па мору
Пойдуць хвалі чарадою?
Як у сібірнейшым напору
Б'юць у бераг у час прыбою?
Мора пеніцца і зьліцца,
Нясупынна коціць валы,
Быццам з злосьцю хоча ўпіцца
Сілай моцнай сваёй у скалы,
Каб зьвярнуць усе цьвярдыні,
Ды разьбіць усе прашкоды,
Ды, разьліўшысь па раўніне,
Ураз здаволіцца свабодай.