Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яму нішто ні год, ні век,
Ні бой на сьмерць, ні гьнеў, ні зьдзек;
Народ-ні слабы чалавек.
Народ-крыніца. Шмат лам'я
Кідала ворагаў сям'я
У крыніцу тую, -цёк спыніць,
Каб жыцьце сьмерцю замяніць.
І ўсе дарма: з варожых пут
Народ ўстае, як нейкі цуд.
Нам трэба толькі лом адкінуць.
-Бярыся-ж той, хто ў працы жваў!
народнай памяці ня згінуць
Іменьні тых, хто працаваў.
("Народ“).

|}

У гэткую народную моц верыць, аднак, ня толькі Алесь Гарун: у ягоных словах вера ўсяе Беларусі, што "Народ - ні слабы чалавек. Народ - Крыніца".

І толькі верачы ў нявычэрпаннасьць гэтае "Крыніцы" песьняр Язэп Беларус кліча:

"Беларусь, ты не загінеш,
Беларусь, ты не памрэш!
Волі-долі не пакінеш
Варагоў перамажеш.
Беларусь, ты маеш многа
Сёл, мястэчак, гарадоў
І дадуць яны даволі
За свабоду ваякоў.
З імі крыж свой цяжкі здымеш
Той нядолі, што нясеш.-
Беларусь, ты не загінеш,
Беларусь, ты не памрэш!
(,,Да Беларусі").

Сярод гэтых песьняў іншым напевам разносяцца песьні- "одгукі вайны".

„Хрыстос васкрос!" - калісь званы зьвінелі;
Званіцы ўсе цяпер асірацелі.
Няма званоў — на кулі пераліты,
Разносяць сьмерць на сьвет, жудой спавіты.
Увесь Божы сьвет напоўнены атрутай, -
То ня Хрыстос, а крыж Яго пакуты...
Хрыстос васкрос!"-то одгукі сталецьцяў,
Іх у школе вучаць нат малыя дзеці.
Сьвят я словы-зык пустэлі дзікай,
Іх ня прымаюць у грамадзе вялікай.