Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не магу я ад чар адыйсьці,
Як ад дуба малая галінка.
("Вясной").

|}

Гэты-ж самы пясьняр, захоплены чарамі веснавое прыроды, хоча пераказаць гэтае пачуцьцё ўсяму народу, прыпамінаючы яму, што вясна — гэта сьвята земляробаў і ратаёў.

З яркім сонцам,
З пукам красак
Май да нас ідзець.
З зыкам птушак,
З коўдрай руні
Песьні нам пяець.
Гэй, багаты і убогі,
Куйце новыя нарогі
Са штыкоў, мячоў!
Заваюйце ў родным полі
Колас шчасьця, колас волі, -
Май да нас прыйшоў!
Земляробы і ратаі,
Ваша сьвята - сьвята Мая,
Сьвята ніў, палей,
Паласкі зямелькі-маці
Трэба пільна заараці,
Засяваць хутчэй!
Зарастуць травой магілы;
Мы адновім нашы сілы,
Адбудуем край.
Буйны колас закрасуе.
Беларусь уся хай чуе,
Што сьвяткуем Май!
("Май").

У гэты ж вянок хараства Беларусі ўплятае сваю кветку-песьню і Алесь Гарун.

„ Ці-ж хутка люд наш бедны будзе
Народам моцным, вольным, слаўным,
Такім, каб усе прызналі людзі
Яго іным народам раўным?
На што пытацца? Сам сабой
Крыніца ён вады жывой;
І моцы шмат у той вадзе,
І тая моц не прападзе.
Народ-ні мы, ні чалавек,-