А мо‘ цяпер пасьля сусьветнай мукі,
Да брата брат працягне шчыра рукі
Ды шчыра скажа: „Годзе сьмерці, сьлёз!
Браты!.. Хрыстос васкрос!“
- (***)
|}
І сапраўды, здавалася-б, была пара сказаць: „Годзе сьмерці, сьлёз“!
Але вайна — рэзультат цэлага сьцягу ўсялякіх экономічна-політычных і гістарычных умоў ня можа так раптам зацерці сваіх сьлядоў. Яна ня можа вярнуць захопленых ахвяр, пралітых сьлёз і крыві, а таму ня можа й замяніць другімі, народжаных ёю, „песень вайны“.
Да таго ж вайна, зьліквідованая на фронце Беларусі Берэсьцейскай умовай, засталася ў поўнай сіле, нат‘яшчэ акрэпшы, на фронце Заходняе Эўропы і замянілася хатняй вайной на нашых палетках.
|
„Чаго плачаш маладзіца, |
Гэтак пытае ў сваёй песьні песьняр Невядомы, а другі песьняр — Захар Вехаць у іншай песьні дае яму адказ:
|
„Мазгі застываюць ад думак аб сьвеце, |