Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

другія паэты даюць колькі чародных абразкоў прыроднага хараства і багацьця краю.

Вось веснавы абразок Ф. Калінкі:

"Пукай, язьмін, пад ваконцам,
Ах, ужо час, ўжо час!
Бо вясёнка з цёплым сонцам
Ужо прыйшла да нас.
Выпускай на сьвет лісточкі,
Сройся, стройся ў май!
Раскрывай-жа ляпясточкі-
Пчол, чмялёў ззывай.
Заклікай на баль-пацеху,
На салодкі мёд
Матылькоў, жучкоў з-пад стрэхаў
Цэлі карагод!
Разьлівай у паветры пахі,
Ваб. чаруй усіх...
Неба ярка. Пяюць птахі, -
Сэрцу радасьць з іх.
("Пукай, язьмін...").

А вось іншы веснавы абразок паэты Ясакара:

То ні сьнег, -то чарэмха цьвіце
У зялёным пахучым садочку.
То ні сьнег, -то бярозка расьце,
То ні сьнег, а сям'я матылёчкаў.
То ні шоўк - гэта рунь пад гарой,
То вясны маладой арнамэнты,
То ні скарб дарагі над зямлёй -
То праменьняў блішчаць дыямэнты.
То ні одгукі струн залатых,
То жауронак чаруе ратаяў;
Ён у сьпевах вясновых, прастых
Хараство ніў-палёў усваляе.
І, здаецца, ні ўпершы разок
Гэта шчасьце даруеш нам, Божа,
Але вабіць вясновы дзянёк
І насыціцца вока ня можа...
Мая радасьць імчыць да нябёс.
Да бязмежных у далі паветак,
І раблюся я братам бяроз,
Ручаёў, матылькоў, кволых кветак.
Запалонен я рытман зямлі,
Загубіўся у ім, як пясчынка.