Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

малу надыходзіць час спакойнае творчае працы ў тых варунках, у якіх апынуўся ўвесь край, падзелены на часткі.

Жыцьцё стаяць ня можа: яно імчыцца сваім шляхам усё наперад і наперад. Новыя страніцы пішуцца дзень за днём гісторыі Беларусі — страніцы революцыі, страніцы будзённага жыцьця народу.

Узноў пачынаюць ліцца даўнейшыя жаласьлівыя песьні, "Песьні жальбы" Беларусі, песьні прызыву да адраджэньня, песьні каханьня краю:

„Мой родны Край! Старонка сумная! —
За што Цябе любіць? — калі-б спытаўся хто, —
што адказаць, — ня ведаў сам бы я,
скуль гэтая любоў, дзеля чаго? за што?...
Каменьне вострае крывава раніць ногі,
дрыжыць у паветры плач старых бяроз...
Хаця мне жудасна, ня зыйду я з дарогі,
ня кіну край, гдзе я радзіўся, рос...
Старонка родная! На што Цябе любіці
і на ахвяру ўсё жыцьцё Табе даваць?
Ці-ж не ляпей пад іншым небам жыці,
забыць Цябе, пакінуць, родна Маць?...
Там гдзесь сады цьвітуць бяз мала праз год цэлы,
там неба сіняе, нямашака там хмар,
людзкія тамака здароўем дышуць целы
і абыймае дух мастацтва дзіўны чар...
Там Вінчі, Рафаэль, Анжэльлё, Тыцкан,
глядзяць памятнікі там горда ў неба выш;-
у нас-забыты ў полі дзесь курган
ды ля дарогі дрэмле стары падгніўшы крыж...
Твой, Беларусь, пачаўся Renaissance цяпер!
Хто ведае, што творыць Твой народ?!...
Хоць красак тут ня шмат, хоць край, як доля, шэр, -
зварухнуўшыся раз, дух пойдзе ўсё ўпярод...
І хоць з-за аблакоў пахмурна сьвеціць сонца,
і шчасьця-радасьці ня знойдзеш тут нідзе, -
загляне доля йшчэ і ў нашае ваконца,
і Кветка-Папараць яшчэ нам зацьвіце!...
("Мой родны край")?...

Гэтак пяе сваю песьню Беларусі паэта Я. Монвід.

За ім, быццам хочучы адказаць песьняру, што і ў Беларусі "сады цьвітуць" і "неба сіняе" бывае,