Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як жывы, як-бы ўзяты з натуры,
Усё малюецца вобраз пануры;
Як калосьсе ў жытнім полі
стаяць людзі на раўніне;
Быццам вецер каласочкі,-
гэтак сум іх прыхіляе.
Ані шэпту! Часам толькі
маць-зямліца уздыхае:
Ой, пагіне... Усё пагіне"!..
Захаваўшы сонца, укрылі
неба імглішчы і туманы;
Непагодай край, здаецца,
ад прадвеку той забраны;
І ня кліч яму ты долі:
гіне зык тут незваротна;
Замірае слова навет...
Ах, маркотна!
Усё мне вобраз цяжкі той здаецца,
Ці адзін, ці хаджу між людзей я...
Толькі-ж раптам, часамі прарвецца,
Бы шаленства якое, надзея:
З-пад сьвятых нябёс блакіту
Прамяніста сонца зьзяе
І дзяцей зямлі з нябыту
І з заніку піднімае.
І бядуе духам вольным
Той народ, што на раўніне
І жывець жыцьцём давольным...
Ён ня згіне! Ён ня згіне!".
("Ён ня згіне“...).

|}

І ў гэты-ж самы час, у частцы Беларусі, якая асталася няокупованай пры Расеі, сярод тых беларусаў, якія былі раскіданы па ўсёй тэррыторыі Расейскага гаспадарства, чуюцца песьні навеяныя нібы-то абвешчанаю воляю для ўсіх жыхароў Расеі; ужо значна (хоць у аблудзе, на кароткі час) выжэй і лягчэй уздымаюцца грудзі і адвечна, гаротнага беларуса:

Цішка Гартны ў сваім вершы - "Да працы“, гэты прызыў выражае досыць моцна і сьмела.

„Была пара-пара няволі -
Няхай жа згіне яе сьлед!
Няхай ніхто ад нас ніколі
Ня дасьць ні капелькі патолі