Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Я ішла на вашы згукі,
"Я ішла на вашы мукі,
"Шлях быў цяжкі і вялікі“.
Воля сьлёзы разьлівае;
Сыпе жвір на русы — косы,
І жалобу надзявае,
Горка, жаласна галосе:
"Палячу я у шчыр боры,
"Дзе гудзяць матулі-сосны.
"Там над імі граюць зоры
"І узімы і увесны.
"Палячу на бурны рэкі,
"Што цякуць у даль на волі,
"Там на лузе чалавека
"Ня убачу я ніколі.
"Палячу у стэпы дзікі,
"Дзе цьвітуць на волі кветкі,
"Там нясуцца штушак зыкі
"Пад нябесныя паветкі".
Воля падае ад болі
І цалуе жвір-каменьне.
"Спадзявалася я болей
"Ад людзкога пакаленьня.
"Нібы камень, іхні сэрцы,
"Іхні душы цёмна-мутны,
"І прарокаў іх, — паверце, -
"Шчыр жаданьні не магутны“.
Над крываваю зямлёю
Хтось няшчасны шчасьця просіць.
Над крываваю зямлёю
Воля плача і галосіць.
("Плач Волі").

|}

Аднак, гэткія сумныя матывы, матывы роспачы, належаць толькі да першага ўражэньня па утраце "Волі". У той час, калі па "старой окупацыі" Беларусі разносіцца магутны кліч „Уставай!", там, дзе народ ужо жыў вольна, дзе меў "вяснавы сон". ня можа доўга трываць прыгнечаны настрой.

І ось, праз кароткі час перарыву, чуецца новая песьня, новыя адраджаючыя "Настроі" песьняра Алеся Гаруна:

Ці дзялю я свой сум з цішынёю,
Ці жартую з сябрамі над чарай,
Перад мысльлю таемна маёю
Неадступнай, назойлівай марай,