Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чырвоны ў небе відаць знак-
То пачынаецца зара.
Спаць у такі момант не пара!
Хай працірае вочы ўсяк!..
Бо трэба хату будаваць,
Трэба хутчэй рубаці зруб. -
Хто толькі жыў, хто йшчэ ня труп,
Ратуй сваю старонку маць!
Хоць усё трашчыць, валіцца ўзноў,
Работы з рук ты ня кідай!
Бо Беларусь твой родны край,
Аддай яму свой пот і кроў...
Ударыў звон, пранёсься кліч,
Магутны кліч ад краю ў край,
Па сэрцах сьпячых быццам біч,
Ён сьцебануў: пара! уставай!

|}

Так, прыгнечаная трохгоднім уціскам нямецкага окупанта, Старая Беларусь з адвечнай Вільняй сваім духам чула, што блізіцца час яе асвабаджэньня, што "Воля", - гэта сьвятое пачуцьцё вольнага жыцьця, неўзабаве надойдзе.

А ў той жа час, Беларусь новае окупацыі, што відзела ўжо вяснавы сон" аб "Волі", жыла ёю і страціла яе, б'ецца як рыба аб лёд у думках аб утраце і нявыкарыстаньні гэтае волі.

Паэта Ясакар на страніцах "Вольнае Беларусі" гэткую песьню снуе нам аб "Волі":

"Над крываваю зямлёю
Хтось няшчасны шчасьця просіць.
Над крываваю зямлёю
Воля плача і галосіць:
"Эх, вы людзі, эх, вы, людзі,
"Што са мною вы зрабілі?
"Эх, вы людзі, эх, вы людзі, -
"Волю вы сваю згубілі!"
І ляціць на ўсе дарогі,
Сьляпых лірнікаў спаткае;
"Ой, чаму, чаму пад ногі
"Мяне кінулі?- пытае.
"Абліваючысь сьлязамі,
"Абліваючись крывёю,
"Я ішла, ішла за вамі
"Прамяністаю сьцязёю,