Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Меў шмат надзей, меў гора шмат ты ад яго і наш народ.
Над Беларусьсю ён прайшоў грымотай, бураю, Віхром.
А варта нам зірнуць назад на дзіўны сон, вясновы сон,
Што кожнаму свой сказ шаптаў: "Да нас зьявілась Воля-Маць!"
І хутка-хутка праняслась, як птушак сьпеў, як гусьляў звон...
І хутка-хутка праняслась. Мы не маглі яе стрымаць...
У чым наш грэх? абмылка дзе? Чаму апутала нас сець?
Бо, быўшых доўга ў цемнаце, нас асьляпіла сонца бель.
Як зданьне цёмнае начы, на промень сталі мы глядзець,
І несьвядомых абхапіў неустрыманы й буйны хмель...
А Новы Год нам суліць шмат і новых дзей і новы лёс.
Ярмо нявольнікаў-рабоў мы кінем у процьму, у ватхлань
І жыцьцё новае пачнём. І згіне жудасны хаос.
Будзь сам сабою, Беларус! на Новы Год на сонца глянь!
І не чакай ты ад чужых сабе падмогі, селянін!
Ты сам будуй на Новы год палацы сьветлыя свае!
На роднай мове запяеш ты сярод ніў, сярод раўнін,
І закрасуюць на ўвесь сьвет палі багатыя твае!
("Новы Год")

|}

У гэтакіх словах характарызуе песьняр Ясакар 1917 год і пераход у новы 1918. І гэтая характарыстыка зусім справядлівая і адпаведная. Пачатак вялікае расейскае рэволюцыі у канцы 1917 году ужо здаваўся толькі "вясновым сном" а першыя песьні — папраўдзе былі песьнямі "першага каханьня".

Жыцьцё, патаптаўшы ідэалы, веснавога сну", — гатавала народу, шмат новых дзей і новы лёс".

Перагаворы Расеі з Нямеччынай і яе саюзьнікамі аб замірэньні, што распачаліся з революцыяй 25 Кастрычніка няслі для Беларусі новыя путы і гэты