Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адкрыты дарогі табе, чалавеча,
На захад, на поўнач, на поўдзень, на ўсход.
Ты вольны, нябога: ідзі, куды хочаш:
Я даў табе сілу ярэмьмя пабіць,
Дау чуткія вушы, арліныя вочы,
Я даў табе душу і сэрца-любіць...
Вы зьбілісь з дарогі, вас ноч ахапіла,
Арліныя вочы патухлі у вас,
І водзіць вас у полі нячыстая сіла,
Агонь у вашым сэрцы пагас...
Аб чым-жа сумуеш, бядак, неспакойна,
Акінь сваім вокам прыгожую даль.
Ахамяніся - будзь сын мой дастойны, -
І радасьць пазнаеш, адкінеш свой жаль.
(***)

|}

Змучаны колькігодняй вайной, Беларускі народ, як і другія народы быўшага Расейскага гаспадарства, аднак, ужо ня можа, ахамянуцца" і зьдзяржацца.

Разьюшанае мора революцыі цягло да новых і новых змаганьняў, аж пакуль, ўрэшце, ні прывяло народы да новае рэвалюцыі - рэволюцыі 25-га Кастрычніка, запісаўшы гэты дзень у гісторыю - першым днём хатняе грамадзянскае вайны.

Рэволюцыя 25-га Кастрычніка — гэта рэзультат клясавага змаганьня, перайшоўшага ня толькі за Межы нашае Беларусі, але і за межы Расейскага гаспадарства.

Усё-ж, палажэньне Беларусі і пасьля гэтае даты астаецца інакшым, чымся становішча іншых народаў, бо Беларусь астаецца разрэзанай тым-жа фронтам Вайны на дзьве часткі, з якіх адна прыціснута нямецкім оккупантам, а другая агульным расейскім бязладзьдзем, гдзе ідзе бязметная барацьба, як клясавая, так і нацыянальная.

У гэткім палажэньні закончваўся 1917 год, пераказваючы свайму намесьніку новыя і новыя цярпеньні для Беларусі.

"Ударыў звон. Лягла мяжа. Нябыцьцем стаў мінулы год.
І летапісец вызначаў яго крывёю і агнём.