Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мамэнт таксама знайшоў сабе адбітак у „Песьні Беларуса" паэты Пётры Маслоўскага.

Гдзе ты падзелась, доля беларуса?
Ці ў лясок схавалась, ці у цёмным лузе;
Ці ў пушчы далёкай, ці ў рацэ глыбокай
Сьпіш на дне пад цінай, над густой асокай?
Цэлымі вякамі, ад пачатку сонца,
Ходзім мы, шукаем, блукаем бяз конца,
Ды ўсё выклікаем, мо дзе адазвецца,
Моʻ і наш край родны шчасьцем ўскалыхнецца.
Дык-куды, дарэмна! Толькі крумкачамі
Усеяна дарога, цемень прад вачамі,
Каркае, гаўроніць круччо над зямлёю,
Жудасьць навявае над нашай душою...
Чулі мы -ах чулі! — усё благія весьці:
Новае ярмо нам налажылі несьці.
Землю родну дзеляць на кавалкі два:
Адзін - бярэ немец, а другі -Масква.

Гэткім спосабам міравая ўгода у Берасьцю падзяліла Беларусь на дзьве часткі, з каторых кожная асобна ў свой час павінна была яшчэ дзяліцца на меньшыя кускі.

Жывое цела Беларусі рэзалася на часткі, стагнаў народ і... "воля" - яму ня была "Воляй".

Берасьцейская міравая угода не здаволіла, аднак, нікога, апрача немцаў, якія, перад падпісаньнем гэтае угоды, здолелі нанесьці яшчэ адну зьнявагу Беларусі, оккуповаўшы яе, на ўсход ад ваеннага фронту, аж па Дняпро і зрабіўшы такім спосабам падзел Беларусі на тры часткі: старая окупацыя, новая окупацыя і неокупованая Беларусь, астаўленая пад Расейскім урадам.

Падзел гэты, ня кажучы ўжо аб прынесенай ім страшэннай экономічн й руіне для краю, распыліў беларускія сі ты, пабіўшы іх на тры группы, меўшыя зусім асобныя кірункі ува ўсіх асобных частках.

У сувязі з гэтым работа беларуская стрэла новыя труднасьці. Усё-ж яна не сунялася, а йшла далей, хоць рознымі кірункамі, але да адзінае пэўнае мэты: адбудовы Бацькаўшчыны.