Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так зваў да "Маці-Краіны" верны сын яе Максім Богдановіч.

І хоць гэты кліч не астаўся нячутным, а усёй сілай сваей разнёсся ў прастор, сам паэта ня меў шчасьця ня толькі ўмерці за сваю краіну, але родная зямелька пя прытуліла ягоных касьцей. Маладыя кволыя сілы магутнага песьняра зламаліся ў далё кай поўдзённай чужыне — у Крыме.

І ледзь змоўклі песьні паэты-прарока як пачалі зьдзейсьнівацца яго прарочыя словы, пачалі насовавацца першыя хмары на пагодняе неба пачатку рэволюцыі.

Незакончаная вайна і розныя праекты яе ліквідацыі паслужылі прычынай да выкліку новае барацьбы - барацьбы клясавае.

Адначасна з падымкам клясавае барацьбы пачынае змацняцца і нацыянальная барацьба паміж народам "маскоўскім“ і „інородцамі", дзеля таго, што "маскоўская інтэлігенцыя" не магла ніяк адвыкнуць ад тога разуменьня, што яна ў "інородчэскіх" краёх ня можа станавіць "большасьці".

На Беларусі гэтая барацьба пачынае вясьціся аж на некалькі фронтаў, бо з гэткімі-ж разуменьнямі, якія мела маскоўская інтэлігенцыя, выступіла і польская інтэлігенцыя, падтрымоўваная польскім войскам у Беларусі, і літоўская ў частцы Беларусі оккупованай немцамі.

Гэтая страшэнная барацьба розных группаў, станаў і партыяў, што ўшчалася на грудзёх Беларусі, усё астаючайся разрэзанай фронтам на дзьве часткі, якраз у той час, калі яшчэ не сьцягнуліся беларускія сілы з усяго вялізарнага прастору Расеі, рабіла ў жывым яе целе новыя раны, не даючы зажыць старым.

Беларуская паэзія не астаецца глухою і на гэта, і той-жа Якуб Колас, пад уражэньнем гэтае, колькі-фронтавае барацьбы, пяе новую песьню:

Люд стогне, сумуе, над цяжарам меча,
Скаваў яго сэрца гарачае лёд...