Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

калі каторы з іх песьню запяе, то ён "ня волен над сабою".

Тымчасам жыцьцё не стаіць на адным месцы, а йдзе і йдзе ўперад. Революцыя 27-га лютага, якая ў першых часох многім здавалася толькі пераваротам, або, бязкроўнай рэволюцыяй", ня зьдзержылася на адным этапе.

Толькі некаторыя паэты перадбачылі сваім прарочым вокам", што на гэтым ня скончыцца "Сьвята Волі", што гэта толькі пачатак новага этапу-этапу рознае болей цяжкое барацьбы. І толькі перадбачучы гэтае вялікае змаганьне, песьняры стараюцца склікаць на Бацькаўшчыну сьвядомых сыноў яе і будзіць сьвядомасьць сярод дзяцей Беларусі "стаўшых чужынцамі“.

"Як толькі у сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.
У белай пені праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўнай Літоўскай Пагоні
Ні разьбіць, ні спыніць, ні стрымаць.
У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі-гады...
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі у здагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі й аддалі у палон?
Бійце ў сэрдцы іх — бійце мячамі
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!
Ні усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына
За Цябе яму ўмерці дазволь!...
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўнай Літоўскай Пагоні
Ні разьбіць, ні спыніць, ні стрымаць...
(„Пагоня").