Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Ужо, дзякуй Богу,
Разьвеялась ночка!
Сьмялей ставім ногу,
Сьмялей глядзіць вочка.
Да працы да творчай
Ужо прыступаем
І долю ясьнейшу
Цяпер спатыкаем.
Ад сьпячкі праснулісь
І сьвету жадаем,
Бо мы схамянулісь,
Што волі ня маем.
Мы доўга стагналі
У царскай няволі
Шмат гора спазналі, -
Ня хочама болей
Цярпець такой мукі,
З цямнотаю жыці!
І у нас-жа ёсьць рукі:
Мы можам рабіці
Усё, што патрэба
Для нашай старонкі,
Для буднага хлеба
І вольнай гамонкі!
Жыць хочам з братамі
Бяз сваркі, бяз звадкі:
Усе будзем сынамі!
Аднэй Зямлі-Маткі!
("Сьвітае").

І быццам одгукам гэтае песьні чуюцца словы Якуба Коласа, які ў вольнай Бацькаўшчыне заве сваіх братоў "Да працы".

"Братэ! вялікая дарога
Чакае нас і родны край.
Настала жніво, працы многа,
Навукі зерня засявай!
Нясеця сьвет - у змроку дрэмля
Наш мілы край, наш родны кут.
Няхай уваскроснуць нашы землі,
Няхай асьвеціца наш люд!
Дапома-ж Бог нам у прыгодзі!..
Ні царскі біч, ні прышлы хам,-
Хай будзе лад у сваёй гасподзе
Ствараць народ - ўладарац сам".

На гэты зоў да працы на карысьць Беларусі мала-па-малу пачалі адзывацца з усіх канцоў