Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось дзеля гэтага мы й бачым, што Беларусь не змагла голасна азвацца аб сваім жыцьці ў першыя дні Волі, у тыя першыя дні пасьля революцыі, калі іншыя народы ужо іх сьвяткавалі з усёю парадаю сваіх сілаў. Яна павінна была прачакаць нейкі час, час супачынку і гуртаваньня сіл, і азвалася толькі аж 25-га сакавіка 1917 р. на Беларускім нацыянальным зьезде у Менску.

Праўда, непрыяцелі Беларусі не драмалі у працягу гэтага месячнага часу, а гуртаваліся ўсімі сіламі за новае барацьбы з уваскрасаючаю Беларусьсю, і выступілі ў бой у той жа першы дзень нацыянальнага сьвята Беларусі -25-га сакавіка.

Так распачала Беларусь сваю новую цяжкую працу. І хоць праца была вельмі цяжкая, усё-ж Беларусь, цьвёрда і моцна ступаючы, крок за крокам ішла ўсё уперад, усё бліжэй да свае сьветлае будучыны.

Жыцьцё Беларусі гэтага пэрыоду так сама знайшло свой адбітак у беларускай прэсе, Як зафронтовай („Гоман"), так і у новапаўстаўшай час революціїі ў Расіі.

Першымі беларускімі часопісямі, начаўшымі пад выходзіць у Менску ажно толькі у Траўні 1917 р. былі, Во ьная Беларусь" і „Грамада“, з якіх першая стала замяняць сабою "Нашу Ніву".

У гэтых часопісях, як і у заснованых пазьней, узноў начынае вылівацца душа Беларускага народу песьні-вершы беларускіх пісьменьнікаў-паэтаў, якія ў новых хварбах, у новых абразох-малюнках рысуюць нам яшчэ адзін этап жыцьця Беларусі - падчас Вялікае Расейскае рэвалюціі.

Разрэзаная фронтам акопаў, калючага дроту і міліёнам штыхоў, Беларусь пачынае ажываць у абедзьвёх сваіх частках: у першай, г. зн. Расейскай актыўна, а у окупованай немцамі -толькі спагадаю.

Прыслухаймася да песьні якую пяець В. Лемеш на страніцах "Гомана".