Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніабнятнае Расеі, з усіх глухіх куткоў Беларусі, вольныя сыны яе. Яны, скінуўшы супольнай з іншымі народамі патугай царскі п'едэстал, пачуліся цяпер здольнымі да вялікае і адказнае працы па адбудове свае Бацькаўшчыны. на Вызваленьню свайго роднага народу.

Мы ўзноў чуем голас песьняра Алеся Гаруна, яшчэ так нядаўна пеяўшага з далёкага Сыбіру свае „Праводзіны", адыходзячаму на вайну брату. Цяпер толькі песьня ягоная чуецца з іншым матывам, з іншым настроем.

Хто сказаў: і я з народам,
Хто з ім поплеч стаў, як з братам,
Хто пайшоў з ім родным ходам
К роўным зыскам, роўным стратам,
З тым і я. Няхай жа ліча,
Будзе трэба - хай пакліча.
Хто-ж сказаў, а потым здрадзіў,
Хто пайшоў, а потым кінуў,
Хто ў душы сумленьне згладзіў,
У кім апошні сорам згінуў,
Хай дрыжыць! У дзень прысуду,
У страшны дзень я сьведчыць буду!
( * * * ).

І гэтакі цьвёрды, рашучы голас пачуўся ня толькі ў аднаго Гаруна, не, словамі паэты гаварыў увесь народ, гаварылі ўсе лепшыя ягоныя сыны.

У гэтыя першыя дні революцыі, сьвятыя дні заплаты народу "Воляй" за соткі год пранесенае няволі, кожын хацеў як мага галасьней выказаць сваю пастанову, сваю прысягу на вернасьць здабыткам рэволюцыі, на вернасьць многапакутнаму народу.

Гэтыя дні - гэта першае каханьне, калі кожнае выказанае слова, кожная думка, хоць з часам мо й нязісьціўшаяся, або і зьменная, былі шчырасьці і прауды дзяцьмі. Ні адно слова гэтага пэрыоду ніколі ня было і быць не магло выказана фальшыва, -бо гэта былі песьні першага, сьвятога каханьня уваскросшае старонкі, а гэткія песьні, вырываючыся з глыбі сэрца й душы, ня могуць быць маной.