Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

асяродак для зафронтовае, оккупованае часткі Беларусі: у 1916 годзе засноўвуецца выдавецтва часопіс і "Гоман".

Можна казаць, адначасна і у расійскай частцы Беларусі начынае біцца ўсе жывей і жывей беларускае жыцьцё. Засноўвуюцца „Т-ва помачы ахвярам вайны" гэта-ядыныя вогнішчы у якіх знаходзяць сабе крыёмы прытулак і працу ўсё лепшыя беларускія сілы. У той-же час, за межамі Беларусі, пачынаюць выходзіць у Пецярбурге дзьве новыя беларускія часопісі; "Дзянніца" і "Сьветач".

Такім спосабм беларускае жыцьцё, беларускае друкаванае слова ўзноў вырвалася на волю.

Гэтым, аднак, ня скончылася барацьба. Агульнарасійскае нездавольства, узрастаўшае ў канцы 1916 г. страшэнна шпарка, а разам з гэтым змацняючаяся ўрадавая рэпрэсія - адбіваліся і на беларускім жыцьці.

Уціск ураду, ваенных і звыш ваенная цэнзура, выпускаўшыя памененыя беларускія, як і іншыя лібэральныя часопісі белымі" і суняўшыя ад 1917 г. выхад іх у сьвет зусім, ня зьдержылі ўсё-ж далейшае арганізацыі беларусаў. Па ініцыатыве некаторых беларускіх дзеячоў пачынаецца склік усіх сьвядомых лепшых беларускіх сіл на Нелегальны нацыянальны збор“.

І ось у гэты ж час царскі ўрад, дайшоўшы да апогея свае вялічыні гнёту і моральнай нікчэмнасьці народным гневам быў скінуты з свайго постумэнту і разсыпаўся, быццам гліняны слуп.

Так сталася рэвалюцыя 27-га лютага 1917 г. у Расіі. Уся Расія, а разам з ёю і ўсе "інородцы", дастаўшы правы грамадзянства, выйшлі на новы шлях свайго вольнага творчага жыцьця.

Беларусь, аднак-жа, звольненая гэтай рэволюцыяй ад векавечных путаў, змораная вялікай барацьбой, зьнішчаная страшэнна вайной і будучы разрэзанай у сваім целе на дзьве часткі, рэч ясная і зразумелая, павінна была крыху супачыць, каб узяцца за будову свае сьветлае вольнае будучыны.