Пад сонцам хай ўсе людзі, як адзін народ,
- Жывуць у царстве згод!
Ой, Божанька, хай прыйдзе сон сьвятых прарокаў,
Аб шчасьці на зямлі, што вырасьцець высока,
Аб тым, што востры штых у плуг перакуём,
- А меч будзе сярпом…
- („Ой, Божанька…“).
|}
І быццам-на гэткую мальбу на народ скідаецца новае гора: пачынаецца вялікая вандроўка народу і ўцёкі з родных хат і палеткаў, каб на чужыне бацьком загубіць сваіх дзяцей, дзяцём бацькоў і г. д.
Калі 1914 год ня згладзіцца ў памяці народнай як пачатак сусьветнае вайны і агульнага няшчасьця, то аб 1915 году заўсёды будуць напамінаць народу тысячы магільных капцоў, што размясьціліся бы прысады, абапал усіх чугунак і шляхаў, спалёныя вёскі і жыцьцё ў чужыне.
І гэты новы матыў так сама знайшоў адбітак і ў беларускай паэзіі ў песьняра Цішкі Гартнага.
|
„Перайшоў — перабег над старонкай маей
Нябывалы даўно, нячуваны віхор
І заліў, як вадой, зямлю сльёзкай з вачэй
І спугнуў — страсянуў больлю нутрыны гор.
Як дарожкі вядуць — быццам ралкі бяроз —
І сюды, і туды, удаўжкі, ўпапярок —
Ад зямлі да нябёс — лёскат дробных калёс
Цяжкі енк аддае ад зямлі да аблок…
Паглядзіш — доўгі цуг… густы сум давіць твар.
У сяродку, у душы, нязвычайны спалох…
І людзей, і жывёл, як на небе тых хмар;
Што пусьціў пагуляць разгнявіўшыся Бог.
На людзях адабіт дзікім выглядам страх
Крокам спугным які ў пуць няверны жане,
Кроў застыла з пяском на мазольных нагах,
Адранцьвела істота ў пякельным агні
Што прайшлася ў мамант вышла з памкі зусім.
Ды нашто азіраць калюшковую пуць?
Хай зьядае агонь хаты цёплыя ім —
Трэ забыць пра той час іх вярнуць…
Там ня хаты адны — там і гумны стаяць,
Паміж хатак садкі, за гуменцамі луг;
А шчэ далей, за луг, — там дубровы наўкруг
Апінаюць наўкол, як вянком сенажаць.
І раўчук у ліпняку, ды лазінкі над ім —
|