Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палатно разаслана (бы стужкі) ляжыць;
З перапугу забыт - ды ня ведома кім
Андарачык стары ля дзядулі ўзлажыць...
Ай, даволі казаць, - даражэй бач няма
Тэй краіны, дзе жыў, гадаваўся і рос,
Дзе іграла вясна, дзе трашчала зіма,
Дзе маленькім гуляў пад ценямі бяроз, —
А патом, што-ж зрабіць, — хто жывы пакідай...
І пашлі: з мужыком побач конь, а кароўка з жаной,
Без яды, без надзей ды ў няведаны край,
Ад краіны свае, Беларусі радной...
Рэжа душу так жаль... Хто-ж ня знае ўсяго?
Навэт ў рыку кароў, ў рагатаньню канёў
Чутны одгук нямы, одгук страху таго,
Што навалай ліхой на краіну зышоў
Паабапал дарог нівы ўбрана ляжаць,
Дзе пад жытам яны, а дзе жоўтая яр.
Ой. шчасьлівенькі той іх будзе зжынаць,
Гэты працы свой плён-ніацэнены дар!
Хто хацеў, хто чакаў, каму трэба было
Зварушыць, скалыхнуць зямляробаў спакой,
Каб жыцьцё наўсягды ад яго адняло,
Чым дарожыць ў жыцьці ён, чым цешыцца той.
Усе пашлі ад гумён, ад палосак, плугоў
Па дарожках крывых, цераз рэчкі й лясы
Пагублялі дзе хто і сясьцёр і братоў,
Як часамі снапы губяць так каласы;
Тут дзядуля, тут сын-пахаваў і забудзь,
Бо ці пройдзеш калі ўжо сюдэма - наўрад...
Но-но, Гнядая, сьпяшы, дзе канчаецца пуць.
. . . . . . . . . . . . . .
- Саламея, маўчы, не глядзі ўжо назад..
Цёмны Нёман, ад сьлёз нехвалюйся крапчэй.
Абмываеш крывёй берагі ты свае.
Там ля Коўны ў цябе Вільля ціха ўцячэ
І крыві і сьлязін яшчэ больш уліе
Промень страшны агню ад Прыпеці к Дзьвіне
Стараны мае рэчкі адбіце ў вадзе.
Хай патомак загляне ды іх пракляне,
А аб шчасьцю людзкім рэч сваю павядзе...
Нам судзіў цяжкі лёс жыць ў ліхія часы,
Працярпелі ўсяго - мусім далей цярпець-
Толькі з вераю ўжо, што калісь будзем мець
Долю шчасную й жыцьцё поўнае красы...
(„Уцекачы").

|}