Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Новы 1915 год прынёс з сабою толькі, новыя цяпеньні і новы боль.

І паэзія беларуская прыдбала ад гэтага толькі новыя матывы, якіх ня чутно было дагэтуль.

Пачынаюць чуцца ужо асобныя, асабістыя болі, па затрачаных блізкіх, як напр.: „Сонэт-памяці забі- тага брата".

"Яшчэ адна нявінная ахвяра...
І ты, мой брат, прайшоў жыцьця свой шлях!
У полымях вайны, — сусьветнага пажару,
Згарэў збудованы твой моладасьці гмах!
У полі дзесь, ля крыжавой дарогі.
Пад куляў сьпеў заснуў ты вечным сном...
У зямлі скрываўленай злажыў ты рукі й ногі
І разьбіту галаву шрапнелі чыгуном...
Спакойна-ж сьпі, браток! зямля табе будзь пухам!
Між намі ты жывеш сваім магутным духам,
Бо сьмерцяй слаўнага на полі бітвы паў.
Усё, шта мог - жыцьцё, для людзкасьці ў ахвяры,
Як мучанік злажыў на сьмерці ты аўтары!
За што-ж? За што? ці сам ты, браце, знаў?!.

Іншыя песьняры, ня бачучы канца вайны і гора ўпадаюць у нейкую безнадзейнасьць, мяжуючуюся з малітваю:

Ой, Божанька, дакуль на сьвеце гэтак будзе,
Што сьмерць і боль, і гора самі сабе людзі
Шукаць, як шчасьця, будуць цёнгле адусюль?
Ой, Божанька, дакуль?...
Ой, Божанька, дакуль так сэрца будзе дзіка?
Агонь і кроў і сьлёзы хваляю вялікай
Зямлю усю залілі... і усё кіпіць... шуміць...
Ой, так ня можна жыць!...
Ой, Бажанька, дакуль араты спрацаваны
У роднай хаце будзе раптам забіваны?
І маці апаганена, дзіця і дзед
Замучаны усьлед?...
Ой, Божанька, увесь сьвет у гібелі, ў магіле!
Чаму пацехай служыць усё нячыстай сіле?
Жадаеш нашых ёнкаў?... хочаш нашых мук?...
Мы ж творы Тваіх рук!...
Ой, Божанька, паслухай шчырыя малітвы:
Ты воляю сваёй зруйнуй благія бітвы...