Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
І кроў… І руіны…
Ой, горкаа будзе, дзяцюк твая доля!
Сьмерць зрэжаць касою, бы кветку-расьліну
Груган зьнясець косьці па полю …

„Пайду! я жадаю пянець! загарэцца!
„Усім сьветам магу кіраваць я здаецца,
„І пушчанай Богам імпэтнай стралой
„Памчуся ў гару над зямлёй …
„Мне полымя! Сілу!
„Люблю я лунаць, бы арол, па абшары…
„Віхор нясець гібель, капаець магілу…
„І цемрай ахоплены хмары …
„І пруцца, і рвуцца, і пеняцца хвалі,
„І плачуць, і скачуць. — О, волю ім далі!
„А мора шалёнае — брацейка мне…
„А бура — ў грудзях у мяне!
„Я цар уладарны!
„Я сьмерці таварыш! Я славай кірую!
„Я — сонца адвечнага сын сьветазарны!
„Я з сілай сьмяротнай ваюю…
„Свой гнеў праз мяне Бог на сьвет пасылае,
„Я — помста за мора нешчасьця і сьлёз!

Мне — шаг ад зямлі да нябёс!

.........
Памчаўся, далёка…
Прапаў!.. І ня вернецца сьмелы ніколі…
Яго не убача ўжо матчына вока…
І грудзі парвуцца ад болі…
Яму шлях агністы — зарніца у небе,
Ён — шчасьце, дыханьне адважных людзей…
Ён шчасьце старых і дзяцей…

|}

І вось „памчаўся далёка… прапаў“ у бурлівым віру вайны чалавек, лунуўшыся ў бітву усім сваім жыцьцём, быц ў будзённую працу.

Усё асталося для яго забытым, толькі гарматнія стрэлы займаюць увесь ягоны слых.

Рознаколёрныя абразы ваеннага жыцьця мігацяць перад нашымі вачыма і, смуткам сваім і жалем поўнячы нашыя душы, робяць з нас усіх нявольных учасьнікаў сусветнага пажару.

Вось перад нашымі вачыма абраз паэты Ясакара: страшэнная бітва на Нёмне пры адходзе расейскае арміі з Усходніх Прусаў: