Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтак... І ўсе, што хацеў я сказаць.
Пэўне усё... Пачакай!
-Нам пастарайся аттуль напісаць,
З думкі сваіх ня спушчай.
Потым... Пасунуцца ў бітву палкі,
-Ты баязьлівым ня будзь:
Сьмелага сэрца ня раняць штыкі,
Кулі яго ні праб'юць.
Будзе праціўнік пабіты ляжаць,
Ты пашкадуй яго, брат!
Раны завяжаш, паможыш устаць,
І ён чалавек і салдат.
Брат, у далёкай сваей старане,
Мае ён дзетак, сям'ю...
Помста, ці хцівасьць цябе як турне,
Успомні сямейку сваю,
Старасьці, цноце ня помні ураз,
Гэтым сумленьня ня плям.
Быў чалавекам ты, браце, у нас,
Будзь чалавекам і там.
Мы у Вялікага будзем прасіць,
Ты каб вярнуўся здароў...
Н-ну, -разьвітаемся... Сэрца баліць...
Дайжа абнимемся ўзноў...
("Праводзіны").

|}

Гэткую праводную песьню, адходзячым на вайну сваім братом, пяе Алесь Гарун, загнаны царскім прыказам у далёкую Сыбір.

Распачаўшаяся сусьветная завіруха выцягнула з родных хат міліёны людзей, змусіла прыняць учасьць у біцьве і, быць можа, загінуць на векі.

Паэта Ясакар у вершы "Волат" стараецца адбіць псыхічны настрой гэтага мамэнту як усяго народу, перажываючага самы факт вайны толькі як сьведка, так і тых учасьнікаў гэтага факту -, юнакаў", нясучых сваё маладое жыцьцё на аўтар Вайны.

"Сьмерць... Бура... Трывога...
Ня йдзі, ой, ня йдзі ты асілак, юнача!
Ляжыць прад табою страшная дарога;
Пагінеш, пагінеш... нейнача!
Чырвоныя коні пад небам нясуцца,
Пярун і грымоты вакруг раздаюцца,
І страх і атрута увесь сьвет абляглі...
І нішчыцца ўсё на зямлі...