Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Адважна ў бой рыхтуйся. брат, —
Баяцца нечага крыві, —
Твой прадак выліў яе шмат,
Ты памяць прэдкаў аджыві.

Каня буланага сядлай,
У стрэльбу крэпка ўбі набой
І, блаславіўшы бацкаў край,
Едзь па загаду ў грозны бой.

Як дасьцігнеш чужацкіх гонь,
Патопчаш ворагаву рунь, —
Ты матку — бацькаўшчыну ўспомнь.
І ў бок кінь вокам сваіх пунь.

А чалавечае на цэль
Жыцьце узяўшы на прасьцяг,
У грудзі сьвенчаная стрэль,
Адно ня сцэль ў крыж на грудзях,

Адважна ў бой… Вайна войну
Спладзіла, хай-жа бітва йдзе
За шчасьця лепшаго вясну,
За волю, вольнай грамадзе.

Аб долі роднай стараны
Нам сьведчыць не адзін курган,
Дзе дрэмлюць слаўныя сыны,
А страж дзяржыць ноч ды туман“.

(„Склік“).

|}

На гэты склік пашлі і сыны Беларусі разам з іншымі народамі толькі ціха, з вялікай жальбою, праводзілі іх сем‘і, ціха праводзілі думкамі братоў браты, закінутыя доляю ў далёкую чужыну:

„Браце мой любы! Ідзешь на вайну?…
— Кліча агульны прыказ…
Кінешь радзімую ты старану,
Кінеш сямейку і нас?
Можа ня ўбачымся болі з табой
Бог яго ведае, брат!
Як праканаціся ў долі сьляпой;
Пусьце? — ня пусьце назад?
Сорам і ганьба для сьвету вайна,
Як ні мяркуй, ні судзі;
З Боскіх законаў сьмяецца яна…
Мусіш, аднак-жа… Ідзі.
Йдзі, ня трывожся: маленькіх тваіх
Будзем карміць, даглядаць,
У разе-ж… дай Бог, каб вярнуўся да іх…
Будзем, як ты, гадаваць.