Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зуб-за зуб, за вока-вока
Як і сказана ў прарокаў,
Усё свой к гэтаму шлях знача,
Што так будзе - не іначай,
Бо шукаць ўжо праўды нечым,
Толькі порахам ды мечам.
. . . . . . . . . . . .
Так усё горшы ад граніцаў
Ад далёкіх слых імчыцца;
Што раз болей менш надзеі,
Што віхор гразу разьвее.
Чуткі йдуць, плывуць журбою,
Родны краю, над табою,
Ты-ж ня гніся ў завяруху:
Вокам бач і вухам слухай.
Хто за славу выйдзе з славай
Тых ня зможа бой крывавы;
Хто за праўду праўдай стане-
Тых сустрэне зьмілаваньне".

|}

Апошні мамэнт, аднак, ня доўга казаў чакаць на сябе: настаў хутчэй, чымся яго чакалі:

Напрарочыў, наваражыў
Бяды сабе квол чалавек,-
Крывавых бур ня збыў, ня зжыў,
Заломаў не парваў, ня сьсек.
Ад самагубнасьцей дзікіх,
Ад трупа -значаных дарог
Не пастрымалі сэрц людзкіх
Ні права іхняе, ні Бог.
Ударыў гром, завыў пажар,
Склікаюць трубы на паход;
Идзе край на край, на цара-цар,
Народ падняўся на народ.
Скрозь сьвету йдзе аружны склік
Паставіць сілу проці сіл;
Жадае сьвет як сьвет вялік
Даўно варожаных магіл.
Устань, хто жыў, устань, хто дуж
Нясьці аружжа, ў бітвы йсьці.
Кінь матку сын, кінь жонку муж,
І хату кінь у забыцьці.
Устань! устань тачыць штыкі.
Знамёны шоўкавы сьвяньціць.-
Яшчэ жыве закон такі-
За сьмерці сьмерцямі плаціць.