Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На зямлі пашлі пажары,
Неба дымлюць дыму хмары.
Там і тутака агнішча,
Над агнішчам вецер сьвішча.
На сялібах пошасьць хваляй...
Гэты хвор, таго схавалі,
Таму чашуць дамавіну...
Жыці, мерці няма ўпыну.
А на небе ў гэта лета
Ходзіць ходырам камэта,
Хвост яе -не дай-жа, Божа...
На добро нам не варожа.
Далей, вокам -- як магіла...
Сонца круг свой зацямніла:
Ночай глянула ў дзень белы
На жыцьцё ўсё, на сьвет цэлы.
І груган аднекуль выплыў,
Штосьці гыркнуў дзёбам хрыпла,
Як заклён праклённы кінуў,
Дый дзесь згінуў, ці ня згінуў.
За варожбамі варожбы,
Як нячысьцікавы божбы,
Ад варотаў да варотаў
Ходзяць, стукаюць ля плоту.
Засяюць трывогі, страхі
На ўсе сьцежкі, на ўсе шляхі,
Дзе начніцы косым вокам
Пазіраюць ненарокам.
Ой, не здарма над ракою
Шэпчуць вербы з асакою:
-Што-то будзе, што-то будзе?
Штось трывожны сьвет і людзі".
("Варожбы").

|}

Гэта трывога што раз то ўсё змацняецца ў народзе, аж у канцы наступае перадапошні мамэнт "Перад бурай“:

Грамадзяцца цёмны хмары,
Грозяць сьвету страшнай карай;
Ня супынюць ужо бітваў
Ні ўздыханьня, ні малітвы.
Сталі ўсюды ўсімі трэсьці
Неспакойства поўны весьці,
Што забыўшы людзі ўвагі
На крывавы пойдуць сьцягі.
Меч ўздымае брат на брата,
Стане брату брат горш ката...