Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
VI.

Чародным этапам разьвіцьця і пашырэньня Беларускага руху зьяўляецца час ад пачатку Сусьветнае вайны ў 1914 годзе да революцыі ў Расеі ў 1917 годзе.

У гэты пэрыод беларуская красная пісьменнасьць, узыйшоўшая да 1914 году на шырокі шлях свайго разьвіцьця і зацікавіўшая за кароткі час ад 1905 г. беларускае, а такаж і іншае грамадзянства сваім хараством, арыгінальнасьцю і рознакалёрнасьцю сваіх тэмаў і складу, перажыла яшчэ адзін этап свайго разьвіцьця і ўзбагацілася новымі для сябе тэмамі.

Гэтая вайна, гарматнія стрэлы ў якой хоць і змоўклі ў сучасны мамэнт, але насьледак яе - людзкі стогн чуецца па ўсім сьвеце і дагэтуль, мае вялікае гістарычнае значэньне ў жыцьці беларускага народу, а дзеля гэтага зусім зразумела, што павінна была зрабіць вялікі ўплыў на думкі, погляды і разуменьне тых людзей, якія былі правадырамі народу - ягоныя песьняры-паэты.

Выказ і мена думкамі беларускіх песьняроў на страніцах беларускае прэсы ў, разрэзанай фронтам на дзьве часткі, Беларусі, а таксама і ў калёніях беларускіх, заснованых уцекачамі па далёкіх кутох Расеі, дае нам характарыстыку псыхічнага настрою самога народу ў выжэйазначаны час.

Найвялікшы культурны асяродак Беларускага руху ў пачатку вайны - часопісь "Наша Ніва", згуртаваўшая ў сваёй рэдакцыі і супрацаўнікох найлепшыя і найбольш арганізаваныя беларускія сілы, ў першых-жа днёх вайны зварочваецца да беларускага народу з гэткімі словамі:

"Калі неба закрываюць грымотныя хмары, калі ідзе на нас вялікае няшчасьце, мы павінны перш за ўсё старацца быць спакойнымі, дужымі і ператрываць усё... Чым-бы вайна ніскончылася, колькі-бы людзей не ўзяла яна на ахвару, народы астануцца,