Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыдзіце вы, сьветлыя... Днём сямісонячным
Наша жыцьцё атуляйце!
І цені магільныя з ночнай паганшчынай
Ветрам пускайце!
Прыдзіце вы, шчырыя, сэрцам адкрытыя...
Праўда хай служыць вам мэтай!
І гніль фарысееў і хітрасьць распусьнікаў
Шчэзнуць са сьвету!
Прыдзіце вы, моцныя, бурамі званыя...
Ворагам гібель грыміце!
І з нашай дарогі зыйдуць злыя шкоднікі!...
Хутка прыдзіце!
(„Прыдзіце“).

|}

І гэты кліч не астаўся пустым: - захаваная ў народзе магутная сіла вышла і выявіла сваю волю.

Але перад гэтым прышлося перабыць вельмі цяжкі час вайны і прайці праз калючыя сьцежкі, пакуль ня вышаў Беларускі рух на шырокі шлях свайго жыцьця.