Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спагад і спачуцьцё да загнанага, але ўсё-ж моцнага духам беларускага народу і самае Беларусі:

Ціха месяц адзінокі
Ходзіць ў небе над зямлёю.
Неразгаданы, далёкі,
Што ты бачыш пад сабою?
Бачыш сьлёзы ты людзкія,
Як з расою тэй ліюцца,
Як ў тумане думкі злыя
Горкім плачам аддаюцца;
Як бяз долі бяз хлеба
Працавіты люд наш гнецца...
Кінь ты жальбу нашу у неба —
Няхай неба ўскалыхнецца!
(„Месяц").

Гэтак кажа з болю Якуб Колас і далей у тым-жа духу пяе другую песьню:

"Льецца Нёман паміж гораў,
Сьветлы, чысты, як раса.
Накапаў ён ям і нораў,
Гоніць воду праз ляса.
Гой, ты, Нёман, наша рэка!
Поіш ты і корміш нас,
Бедну чайку чалавека
Ты з сабой насіў ня раз.
А вясною на прасторы
Дуб стары сярдзіта гнаў
І насіў ты крыгаў горы,
Луг і поле затапляў,
Разьліваўся па ракітам,
Занімаў і лес, і гай...
Даўгавязы плыт за плытам
Носіш ты ў далёкі край.
Колькі раз рыбацкі човен
Па грудзёх тваіх гуляў!..
Гой, ты, Нёман, быстры Нёман!
Колькі дум ты мне нагнаў!
Чуў ты смутак горкай долі
Свайго сына мужыка,
Чуў ня раз у пустым полі
Плач і сьлёзы бедака...
У ціхі вечар над табою
Дудка плакала ня раз,
І кацілася сьлязою
Песьня ў цёплы летні час...