Ўстрэлі вас ласкай нашага поля
- Кветкі жывыя.
Нашы сасонкі шумнага бора
- Далі вам хаты,
Далі загонаў нашых разоры
- Гонар багаты.
Пух і аўчынкі нашага хову
- Грэлі зімою,
Птушкі вам гралі з нашай дубровы
- Гымны вясною.
Ценем тулілі вас у сьпякоту
- Нашы чарэсьні,
Нашыя жнейкі у жніўну работу
- Пелі вам песьні.
Вашым патомкам нашыя маткі
- Казкі складалі:
У сэрцах дзіцячых праўдаў пачаткі
- Сеў засявалі.
Верны славянскім спадкам, браточна
- Ў госьцях вас мелі,
І шанавалі людзка, сьвяточна
- Ў будні, ў нядзелі.
.......
Сотні лет песьцім днямі і ночай
- Госьця на шыі —
- Госьця на шыі —
Зьмея, што з пуняў скарбы валоча,
- Скарбы чужыя.
- Скарбы чужыя.
Вы ўжо забылі, людзі здарэньня,
- Дзе ваш прыпынак, —
- Дзе ваш прыпынак, —
Вывелі ў гандаль славу, сумленье —
- Праўду на рынак.
- Праўду на рынак.
Сьлепа зракліся сораму, ўвагі,
- Ў хорамы селі, —
- Ў хорамы селі, —
Брацьцям-жа ўзьдзелі лапці, сярмягі,
- Торбы надзелі!…
- Торбы надзелі!…
Людзі чужыя! Хтось калісь зьліча
- Вашу нам шкоду:
- Вашу нам шкоду:
Зьліча праступкі… к суду пакліча
- Крыўда народу.
- Крыўда народу.
|}
За гэтаю песьняю-перасьцярогаю чужым людзям, жальба падобная чуецца і ў песьнях зьвернутых як да самога беларускага народу, так і да чужых народаў, якім жыцьцё Беларусі зусім няведама. Песьняры ўсімі сіламі стараюцца падняць свой народ і разам з тым у чужых людзей прабудзіць зацікаўленасьць,