Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Таварышы- брацьця! Калі наша родзіна - маць
У змаганьні з нядоляй патраціць апошнія сілы,—
Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй аддаць,
Бяз скаргі легчы ў магілы?
(***}

|}

Гэта пытаньне аднак ужо не астаецца без адказу, бо кожны з працаўнікоў верыць у сваю ідэю і дзеля гэтага пэўны, што дойдзе свае мэты. Т. Чэрнышэвіч у вершы "Пагудка“ дае такі адказ на песьню Богдановіча:

Гэй, за шчасьце? гэй за долю!
Патапчом нагой нядолю.
Хутка упярод!
Сонца гляне, дзень настане...
Гэй, за спольнасьць, за каханьне
Сьмела, наш народ!..
Зможам скаргу, зможам гора,
Толькі скора, брацьця, скора
К шчасьцю грамадой!..
Гэй, забудзем усе нягоды,
Завісьць, сваркі, сьлёзы, зводы,
Ажывём душой.

Так, запраўды, цяжкае становішча беларускага народу і сумны, проста безнадзейна - жаласьлівы тон яго песьні. Гістарычная нядоля, цямнота, сярод якой, як кажа Якуб Колас,

"Я мужычы сынок,
Я ня маю дарог.
Мая школа -шынок,
Маё жыцьце - астрог!"

і чужацкае панаваньне над бедным бяздольным народам - гэта прычыны, дзеля якіх так цяжка ідзе адраджэньне Беларусі. Чужацкае панаваньне на Беларусі і вечныя войны на яе загонах зрабілі тое, што гаспадар Беларусі - яе народ стаў у ролі найміта.

Ціхага, спакойнага беларуса, ніколі ня хацеўшага ні вайны ні спору; аднак-жа гэткае ненармальнае становішча баліць і ён, ня могучы на большае, спакойна, вуснамі Янкі Купалы, пяе гэткую песьню гэным людзям "Чужым":

Мы вас прынялі хлебам і соляй,
Людзі чужыя;