Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Часам калі-некалі
Дзе-недзе бліснуць агні,
Глянуць крывавай расой.
Песьні раздольля маўчаць,
Песьні, што рабскія сны
З душ паднявольных зьмяліб,
Толькі заводзяць званы,
Толькі асіны скрыпяць
Над уміраньнем сяліб.
Скрогат нясецца з асін...
Рабству паклоны біў дзед,
Гнуўся пад палкамі ў крук;
Бацька за дзедам у сьлед, -
З бацькам пляцецца і сын,
Ты-ж кудой пойдзеш, унук?...
(***)

|}

Але народ маўчыць, бо яшчэ ні пасьпеў прачнуцца са сну, яшчэ не пасьпеў прасьвятлець за кароткі час вальнейшага жыцьця. І яшчэ мабыць доўга прыдзецца ждаць адказу на гэткае пытаньне, аж пакуль народ ня будзе знаць кудой ён пойдзе.

Многа сіл маладых
У грудзях у маіх,
Як прастору у полі.
Няма рады адно
Адчыніць ім вакно
І даць поўную волю!
Я-б тады ў адзін міг,
Дабыў шчасьця для ўсіх...
І дабыў-бы ўсім долю...
("Многа сіл маладых").

Гэткай песьняй цешыць сябе Цішка Гартны не дачакаўшыся народнага адказу, а Максім Богдановіч, сумлеваючыся ў гэткім прызнаньні, бачучы навокал страшэнную барацьбу з працаўнікамі беларускімі іх ворагаў і перадбачучы сваім вокам усё, што прыдзецца перажыць яшчэ Беларусі, зварочваецца з пытаньнем да песьняроў і ўсіх беларускіх працаўнікоў на ніве адраджэньня Беларусі:

Зразаюць галіны таполі адну за адной...
Бяз скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной
Магло-бы хутчэй разьвівацца.