Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кай ніве апошнюю спадзею. У гэткія мамэнты песьняры зварочваюцца да народу з пытаньнем аб тым, ці знае народ сам сябе? Янка Купала на гэту тэму гавора ў вершы "Брату".

"Мой ты ўбогі, мой ты цёмны,
Родны мой,
Ты пытаеш, хто такія
Мы з табой?
Ці мы людзі, ці скаціна,
Запытай
Гэту коску, гэту сошку,
Гэты гай;
Гэта поле, на которым
Млееш, млеў;
Гэту згніўшую хацінку,
Гэты хлеу.
Запытайся сваей долі,
Сваіх пут,
Ці мы людзі, ці скаціна?
Хто мы тут?

А за гэтым пытаньнем у самога сябе, той-жа песьняр, добра ведаючы настрой і псыхіку народу, у другой сваей песьні, пасьля пытаньня, хоча адгадаць і адказ народу.

"Прыдуць людзі з Усходу,
Прыдуць з Захаду людзі
І спытаюцца нас:
Скуль, якога вы роду?
Дзе зямля ваша будзе,
Дзе айчызна у вас?
Мо ля плота, пад плотам
Паглядзім, пашукаем,
Які даць тут адказ,
І адкажам: э, што там...
Мусіць бабскім звычаем
Зьбегла ў прочкі на час.
(***}

Але ўсе-ж гэтакія дагадкі і думкі — бяседы з сабою не здаволююць песьняроў і яны, словамі тога-ж Янкі Купалы, ставяць народу пытаньне рубам: ці хоча ён лепшае долі, ці не?

"Бледныя буднія дні
Сумна па роднай зямлі
Мутнай плывуць паласой;