Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уцякаў бы, бег, здаецца,
Сам ня ведаеш куды.
Край наш родны! Бедна поле!
Ты глядзіш, як сірата.
Сумны ты, як наша доля,
Як ты, наша цямната!
("Наш родны край").

|}

Гэта абраз Беларусі ў словах Якуба Коласа.

"Краю мой родны! Як выкляты Богам-
Столькі ты зносіш нядолі.
Хмары, балоты... Над збожжам убогім,
Вецер гуляе на волі.
Поруч раскідалісь родныя вёскі,
Жалем сьціскаюцца грудзі!-
Бедныя хаткі таполі, бярозкі,
Усюды панурыя людзі...
Шмат што зрабілі іх чорныя рукі,
Вынясьлі моцныя сьпіны;
Шмат іх прымусілі выцярпець мукі
Пушчы, разлогі, нізіны.
Кінь толькі вокам да гэтага люду -
Сьцісьнецца сэрца ад болю:
Столькі пабачыш ты гора усюды,
Столькі нуды без патолі.
Песьня пяе, як удовіна сына,
Янку каханьне згубіла:
Там дзе панура схілілась каліна,
Беднага хлопца магіла.
Ў гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзе,
Сэрца навін не пачуе.
Сьціснула гора дыханьне ў народзе.
Гора усюды пануе.
Хваляй шырокай разьлілась, як мора,
Родны наш край затапіла...
Брацьця! Ці зможам грамадзкае гора?!
Брацьця! Ці хваце нам сілы?!
("Краю мой родны"...).

А гэта той-жа самы малюнак у словах Максіма Богдановіча. І там і там гора, бяда, цемра і няхват сілаў. Ня фізычных, а духоўных не хапае сілаў, бо ў страшэннай цямноце вяковай народ загубіў сваю нацыянальную сьвядомасьць, загубіў і забыўся сваё імя. І гэты няхват нацыянальнае сьвядомасьці адбірае часам працаўніком на Беларус-