Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты гаруеш, што праца крывавая
Век кладзецца на полі чужым.
Ў мазалёх твае рукі каравыя
Адпачынку ня знаюць зусім.
Пей! паслухай мяне, брат, гаротнага:
Чым больш жалю, сьпявай тым мацней!
Песьняй ўцешыш ты бусла маркотнага,
І самому шмат стане лягчэй!

|}

Сумнае жыцьце беларускага народу, прырода Беларусі могуць выклікаць толькі тужлівыя матывы: бо абразы і вёскі, і поля, лесу, і думак гымны, і быт, і ўсё-усё носіць адбітак смутку. Праўда, што ў кожным гэткім абразку гэтулькі красы, прыгожасьці, гэтулькі мілага і роднага нам, што сумныя хварбы ня зьменьшваюць іх цэннасьці тым больш, што кожны песьняр па свайму малюе нам гэтыя родныя абразы. Вось-жа абраз Беларусі ўва ўсіх песьняроў адзін і той жа. Досыць прыраўнаваць дзеля гэтага дзьве песьні "Роднаму краю" двух найвялікшых беларускіх паэтыцкіх сілаў -Якуба Коласа і Максіма Богдановіча, каб праканацца ў гэтым.

"Край наш бедны, край наш родны!
Гразь, балота ды пясок...
Чуць дзе крыху луг прыгодны...
Хвойнік, мох ды верасок.
А туманы, як пялёнка,
Засьцілаюць лес і гай.
Ой, ты, бедная старонка!
Ой, забыты Богам край!
Наша поле дрэнна родзіць;
Бедна тут жыве народ:
У гразі ён вечна ходзіць,
А працуе -льлецца пот.
Пазіраюць сумна вёскі,
Глянеш - сэрца забаліць;
На дварэ -паленьня, цёскі,
Куча сьметніку ляжыць.
Крыж хваёвы пры дарозе,
Кучка топаляў сухіх...
Сьцішна, нудна, як у вастрозе,
Як на могілках якіх.
А як песьня панясецца,
Колькі ў песьні той нуды!