Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Замест трох дзён, злічыў пан двое,
Бо ня ўчытаўся, глянуў скоса,
Праз што спрачацца давялося.
Грыгор па свояму рахуе-
Рублём усе болей, а пан злуе,
Ажно мяняцца стаў у твары;
Нарэшце, ўзьдзеўшы акуляры,
Пан стаў у кніжку прыглядацца
І змоўк, і годзе ўжо спрачацца!
Падаць казаў сабе і Грышку
На міравую па кілішку.
Во, сярбануўшы трохі гары,
Грыгор хваліць стаў акуляры,
Нарэшце гэтак адмачыў
(Хмель, быццам, розум замуціў):
"Во, дай-жа, Божа, мой паночку,
Здароўя гэтым шкляным вочкам,
Лепш панскіх сьвецяць, каб не зглазіць,
А тыя хай хоць павылазяць".

|}

Гэтакая жартлівасьць у беларускай паэзіі аднак не натуральна, бо яна выклікана хаценьнем толькі ўняць боль, заглушыць нуду і сум. Сам-жа песьняр, Альберт Паўловіч, у вершы "Працуй і пей" гэтак тлумачыць патрэбу весялейшых „моцных" песьняў:

"Што сядзіш ты, мой браце, панураны
І аб чым так смуцішся душой?
У тваей хатачцы цеснай, закуранай
Вее смуткам і цяжкай нудой.
І чаму твая грудзь увалілася,
Гдзе твой голас, гдзе песьня твая?
Глянь! жыцьцё новым ключам забілася,
Пасьля полагу ўстала зямля:
І альха, і вярба распускаюцца,
З пад зямлі выглядае пасеў,
Чуеш: птушкі пяюць, заліваюцца;
Вунь на купіне бусел прысеў, —
Жджэ ці скора кабылка касматая
З табой выйдзе зразаць баразну,
І знаёмая песьня аратая
Ад душы прывітае вясну.
Ты маўчыш, а з вачэй сьляза мутная
Пакацілася ціха далоў -
Надаела, знаць, жыцьце безпутнае
І чужых пільнавацца кутоў...