Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І нічога дзіўнога ня можа быць у тым, што з гэтакім пераходам песьняры пачынаюць далейшую працу: родная мова - гэта фундамант усяе працы, бо бяз роднае мовы ня можа быць у чалавека ні роднага люду, ні роднага краю.

Т. Чарнышэвіч гэтак кажа аб мове:

Шмат гадоў на чужыне я жыў
І пра край свой радзімы забыў,
І забыўся, які ён і дзе ён,
Бо мой дом быў па сьвеце расьсеян
І ня чуў ні адзінага слова
Аб зямельцы той роднай, далёкай,
І было мне за гэтым ня лёгка,
Я цікавіўся тым, што забыта,
Але ўбачыў, пачуў я сваё,
Так прынадна мне ўзноў мая мова!..
(„Мова“).

І ось у гэтай "так прынаднай" беларускай мове мы бачым творы самага рознатоннага характару ад самых сумных да самых гумарыстычных. Праўда, апошні радзей можна напаткаць сярод беларускае паэзіі, бо ня кожны можа сьмяяцца пры ціжарным і балесным агульным палажэньні. Ды наʻт і тыя, на паказ вясёлыя, жартлівыя песьні у большай частцы - гэта песьні з горкім сьмехам, са сьмехам скрось слёзы.

Найбольшы з беларускіх паэтаў гумарыстаў Альбэрт Паўловіч у цыклю сваіх вершаў абрысовуе, ці бо накідае сьмяхотныя малюнкі з беларускага быту; але ў гэных сьмяхотных вершах заўсёды не асьмеяваньне відаць, а толькі навучаньне, перасьцярога.

Дзеля прыкладу можа служыць хоць бы верш "Пан і акуляры“.

"Пад вечар к пану на расплату
Мужыкі зыйшліся ў хату.
Стаяць, гамоняць ля парога;
Тут часам пан таго, другога
Ад грамады к сабе пакліча,
Зірне у кніжку, грошы зліча,
Аддасьць бяз крыўды, чыста, гладка;
Але прыйшла такі загадка.
Як раз Грыгору, як на тое,