Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А за гэткімі вострымі адказамі Янкі Купалы і Леўчыка праціўнікам беларушчыны, Якуб Колас, спакойна пяючы свае песьні, выказывае баязьлівасьць, каб і сярод самога беларускага народу, які гаворыць гэтаю самаю моваю, ня было варожых адносін да родных песень.

"Песьня, дзіцятка сэрца балючага!
Толькі цябе запяю,
Многа абудзіш ты гора гаручага,
Смуціш душу ты маю.
Часта уздохам цябе я пытаю,
Як павядзецца табе?
Ці палієшся ты вольна па краю,
Окліч ці знойдзеш сабе,
Або заглохнеш, замрэш адзінока
Эхам нягромкім ў цішы
І не зачэпіш сэрца глыбока.
Не раскалышаш душы?
Родныя сёлы цябе не пачуюць?
Можа і словам тваім
Людзі пагардзяць, ці пажартуюць,
Сьмехам спаткаўшы пустым.
("Песьня").

Гэтак, песьняроў і працаўнікоў на ніве адраджэньня Бацькаўшчыны, адраджэньня і падняцьця з цемры, з "паніжэньня" ўсяго беларускага народу абхоплявае час ад часу нейкая баязьлівасьць і няпэўнасьць, што дапнуць выстаўленае мэты: занадта загналі народ у цемру ў працягу часу чужацкага панаваньня. Але гэта баязлівасьць і сумлевак недаўгія. Праца адкідае нікчэмныя думкі і замяняе іх сьветлымі лятуценьнямі.

Нічога ня хочу... нічога, нічога —
Ні грошы, ні славы, ні шчасьця сьляпога.
А толькі ўсё жду я, каб родная мова
Хутчэй дачакала свабоднага слова!
Пакуль не даждуся багацьця такога —
Нічога ня хочу... нічога, нічога!
("Мая прадмова").

Гэткімі словамі Гальяш Леўчык робіць як-бы пераход да будзённае працы пасьля мамэнтаў сумлеўку.