Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І век ня знаў ён дум свабодных,
І крыўдзіў свой брат - чалавек.
Вам страшна нашай сьлёзнай песьні,
І жальбы страшна вам глухой,
Вам жутка сонца на прадвесьні?
Мілей вам холад з цемнатой.
А што-ж вам беларус такога
Пасьмеў зрабіць, пасьмеў сказаць?
Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
Як свайго брата шанаваць.
Эх, кіньце крыўдамі карміцца,
Кожын народ сам сабе пан;
І беларус можа зьмясьціцца
У сямьі нялічанай славян!
Напасьцяй, лаянкай напраснай
Грудзей ня варта мазаліць!
Не пагасіць вам праўды яснай:
Жыў беларус — і будзе жыць!
Ня столькі "хамскія" натуры
На карках вынясьлі сваіх!
І сьвіст даношчыкаў пануры,
Паверце, не запудзіць іх!
К свабодзе, роўнасьці і знаньню
Мы працярэбім сабе сьлед!
І будзе ўнукаў панаваньне
Там, дзе сягоньня плача дзед!
("Ворагам беларушчыны").

|}

Яшчэ вастрэй на тую-ж тэму гавора Гальяш Леўчык.

Хто адрокся сваіх,
Хто стыдацца нас стаў
І прыліп да чужых,
—Каб ён сьвету ня знаў!
Мову родную хто
Пазабыў, асьмяяў,
Загубіў за нішто,
—Каб ён сьвету ня знаў!
Сваю родну зямлю
Хто чужынцу прадаў-
Скрыўдзіў вёску сваю,
— Каб ён сьвету ня знаў!
Хто з народам ня жыў
І карысьці ня даў,
Хто сваіх ня любіў —
— Каб ён сьвету ня знаў!
(***)