Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мі трыма дзейнікамі. Трэба толькі зазначыць, што ў Беларусі адраджаць прыходзіцца папраўдзе толькі палітычнае становішча, якое Беларусь утраціла сусім; адраджэньня-ж культуры і мовы зьяўляецца толькі далейшым разьвіцьцём, бо як культура беларуская так і мова існавалі і істнуюць, аб чым сьведчаць гістарычныя памяткі, будынкі, літэратура і жывюсенькая мова, якою гаворыць "не адзін міліён" народу у вёсках, куды экс-беларуская інтэлігенцыя і гістарычныя абставіны загналі яе і з палацаў і з дзяржаўных установаў.

І ось гэтая самая "простая" беларуская мова хоча вярнуцца ў месцы адкуль яе выгналі, бо ведама, калі хоча жыць сам народ, то павінна жыць і яго душа, а душа народу — гэта яго мова.

Гэтае пытаньне аб роднай беларускай мове, нагэтулькі цяжкое для абруселых або апалячаных беларусаў і, асабліва, для русыфікатараў і полёнізатараў, прыйшоўшых у Беларусь дзеля сваіх толькі выгадаў, што яны ўсімі сіламі стараюцца перашкодзіць разьвіцьцю беларускае мовы і яе ўваходу у сьвет, як роўнае другім мовам.

І дзеля гэтага зусім справядлівы тыя грозныя балючыя песьні, якія выпяваюць нашыя песьняры гэткім паном.

Янка Купала ў гэткіх словах вылівае свой гнёў:

Чаго вам хочацца, панове?
Які вас выклікаў прымус
Забіць трывогу аб тэй мове,
Якой азваўся беларус?
Чаму вам дзіка яго мова?
Паверце, вашай ён ня ўкраў,
Сваё ён толькі ўспомніў слова
З якім радзіўся, падрастаў.
Цяпер і вы загаварылі,
З апекай выйшлі, як з зямлі.
А што-ж дагэтуль вы рабілі?
А дзе-ж дагэтуль вы былі?
Ваш брат і цёмен, і галодны;
Хацінка свой зжывае век;